Дні беларускай культуры ў Кракаве ладзяцца ўжо трэці раз запар і нязьменна выклікаюць вялікую зацікаўленасьць жыхароў гэтага старажытнага гораду.
Томаш Пугацэвіч, адзін з арганізатараў дзён беларускай культуры, сказаў:
(Пугацэвіч: ) “Адкрыцьцё дзён беларускай культуры адбылося ў галоўным будынку Ягелёнскага ўнівэрсытэту – было сапраўды шмат людзей. Гэтая тэма ўжо даўно і даволі моцна цікавіць жыхароў Кракава”.
Сёлета жыхары Кракава маюць магчымасьць пазнаёміцца, сярод іншага, зь цяперашняй сытуацыяй беларускай мовы ў сыстэме адукацыі Беларусі, узяць удзел у дыскусіях што ад ролі моладзі ў адраджэньні нацыянальнай сьвядомасьці беларусаў, патанчыць на беларускай дыскатэцы ці паслухаць выступы беларускіх музыкаў, сярод якіх гурт “BN”.
Трэція дні беларускай культуры ў Кракаве маюць пэўныя адрозьненьні ад таго, што адбывалася год таму. Мартына Квяткоўска, адна з арганізатарак дзён культуры:
(Квяткоўска: ) "Гэтым разам мы больш увага надаём сучаснай беларускай літаратуры. Лічым, што гэта вельмі важна, каб палякі пазнаёміліся з творамі асабліва маладых беларускіх літаратараў. Хочам таксама шырэй пагаварыць пра сытуацыю, у якой апынуліся недзяржаўныя арганізацыі ў Беларусі. Мы запрасілі шэраг прадстаўнікоў беларускага трэцяга сэктару, але, ведаючы апошнія выпадкі, калі беларускія ўлады не выпускаюць з краіны сваіх грамадзянаў, хвалюемся каб ў іх не было праблемаў на мяжы".
Адметна, што дні беларускай культуры, аўтарам ідэі якіх быў беларус-выкладчык Ягелёнскага ўнівэрсытэту Генадзь Семянчук, арганізуюць перадусім студэнты ўнівэрсытэту.
Прадстаўнікоў беларускіх уладаў на іх не запрашаюць.
(Квяткоўска: ) “Я не накіроўвала ім запрашэньняў – ня ведаю, нават, як бы прысутнасьць гэтых людзей тут выглядала, ці было б гэта дарэчы і ці мела б нейкі сэнс”.