Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Імёны Свабоды: Казімер Сваяк (19.2.1890 – 6.5.1926)


Уладзімер Арлоў, Менск Новая перадача сэрыі “Імёны Свабоды”.

Беларусаў вобразна і небеспадстаўна называюць нацыяй паэтаў, ці ня дзякуючы якім на сьвеце й зьявілася нашая дзяржава. Магчыма, таму й сярод сьвятароў тых, хто служыць ня толькі Богу, але й музе, у нас больш, чым у любой іншай краіне. Адзін зь іх – Канстанцін Стаповіч, які абраў сабе цёплы і ўтульны псэўданім – Казімер Сваяк.

“Хаўрусам сваякоў” назваў ён і асьветніцкую суполку ў сваёй парафіі Клюшчаны на Астравеччыне, дзе, апрача згаданага хаўрусу, стварыў беларускія настаўніцкія курсы, драматычны гурток, сем школаў з выкладаньнем на роднай мове.

Чынны ўдзел маладога сьвятара (які нярэдка падкрэсьлена падпісваўся яшчэ адным псэўданімам – Ксёндз-Беларус) у тварэньні беларускай нацыі выклікаў перасьлед з боку польскіх дзяржаўных і касьцельных уладаў. Зь юнацтва хворага на сухоты Стаповіча пераводзяць з парафіі ў парафію, але ягоныя беларускамоўныя казаньні не замаўкаюць, як не маўчыць і паэтычная ліра Сваяка. Яе галоўныя матывы – Бог і Бацькаўшчына.

Вастрабрамска Маці Божа, Краска чыстая, прыгожа. Міласэрдзе Твае волі Сьвеціць Вільні у нядолі.

Аднак паэт часам перамагаў сьвятара, і тады нараджаліся вершы, якія пробашч Стаповіч не адважыўся б чытаць прыхаджанам:

Разгарнуць твае чорныя косы, Цалаваць а паўночнай цішы, На твар вызваць сьлязістыя росы, Аддзяліці твой дух ад душы...

Прах Казімера Сваяка спачывае на віленскіх могілках Роса. Паблізу – магілы Івана й Антона Луцкевічаў, ягоных братоў па веры ў вольную Беларусь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG