Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івонка Сурвіла: “Мае думкі з мамай і жонкай Вінцука Вячоркі”


Радыё Свабода З нагоды Міжнароднага жаночага дня да суйчыньнікаў зьвярнулася старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла.

У Міжнародны жаночы дзень хачу ад усяго сэрца павіншаваць нашых мужных і разумных жанчын. Моцна спадзяюся, што яны якраз выратуюць наш край ад нялюдзкага рэжыму, які за ўсякую цану хоча захаваць сябе.

Мае думкі сёньня з мамай і жонкай Вінцука Вячоркі, які ў гэты дзень быў зьняволены і ня можа сам павіншаваць жанчын сваёй сям’і. Я, з свайго боку, зьвярнулася да канадзкіх уладаў з просьбаю выказаць сваю падтрымку Вінцуку Вячорку, які быў у Канадзе і наведаў тамтэйшы ўрад у 2003 годзе. Таксама хачу выказаць салідарнасьць зь сям’ёй затрыманага сёньня ў Менску Аляксея Шыдлоўскага.

Сэрца баліць па нашых героях.
XS
SM
MD
LG