Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наклад “Народнай волі” застаецца пад арыштам у Віцебску


Радыё Свабода Шматтысячны тыраж “Народнай Волі” з паведамленьнямі пра падзеі 2 сакавіка па-ранейшаму знаходзіцца пад арыштам у Віцебску, паведамілі ў рэдакцыі. Галоўны рэдактар выданьня Іосіф Сярэдзіч з гэтай нагоды накіраваў скаргі ў Пракуратуру і МУС Беларусі.

Газэту затрымалі супрацоўнікі абласной управы міліцыі 3 сакавіка падчас перавозу яе ў Менск з смаленскай друкарні. Падставай для затрыманьня стала нібыта парушэньне газэтай выбарчага заканадаўства.

Тым часам новы нумар газэты, у якім амаль цалкам перадрукаваныя матэрыялы арыштаванага накладу, зьявіўся ў Менску. Яго раздавалі ўдзельнікам сёньняшніх сустрэч з Аляксандрам Мілінкевічам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG