Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч патрабуе ад міліцыі знайсьці Вячорку ды іншых затрыманых актывістаў


Радыё Свабода Аляксандар Мілінкевіч пасьля сустрэчы ля Палацу культуры МТЗ наведаў ГУУС Менгарвыканкаму, дзе на імя кіраўніка менскай міліцыі напісаў заяву аб тым, што сёньня прыблізна ў 13.30 невядомыя затрымалі прадстаўніка ягонага штабу Вінцука Вячорку і іншых актывістаў.

Аляксандар Мілінкевіч запатрабаваў зрабіць захады, каб неадкладна знайсьці затрыманых і пакараць вінаватых. Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар Мілінкевіча Павал Мажэйка. Мілінкевіч зазначыў, што размова ў гарадзкой міліцыі была вельмі напружаная і ён вельмі непакоіцца за лёс затрыманых.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG