Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады пакуль што не далі заляў на заўтрашнія сустрэчы Мілінкевіча ў Менску


Радыё Свабода На заўтра заплянаваныя дзьве сустрэчы кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча ў Менску.

Давераныя асобы Мілінкевіча зьвярталіся ў гарвыканкам і гарадзкую выбарчую камісію з заяўкай на кінатэатар “Бярэсьце” і Палац культуры трактарнага заводу. Была праведзеная й адпаведная інфармацыйная кампанія. Але, як паведаміў прадстаўнік перадвыбарчага штабу Мілінкевіча Аляксей Кавалец, адказу дагэтуль няма. У гарадзкім штабе Аляксандра Мілінкевіча рыхтуюцца й да таго, што названыя залі будуць зачыненыя перад апазыцыйным кандыдатам.

(Кавалец: ) “Мы будзем праводзіць на дварэ, мы ж павінны сустрэцца ў мікрараёне, дзе велізарная колькасьць людзей жыве. Яны ня бачылі Мілінкевіча, ня слухалі яго, не задавалі яму пытаньняў. Таму мы будзем сустракацца: так, як у Горадні людзі на вуліцы сустракаліся, як у іншых месцах”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG