Міліцыя затрымала Анатоля Лябедзьку пасьля ягонай сустрэчы з выбарцамі ў цэнтры Магілёва недалёка ад будынку гарвыканкаму. Лябедзька правёў сустрэчу на дварэ, бо яму не далі закрытага памяшканьня. У сустрэчы ўзялі ўдзел некалькі сотняў чалавек, доўжылася яна паўтары гадзіны. Пасьля заканчэньня сустрэчы да Анатоля Лябедзькі падышлі супрацоўнікі міліцыі і сілай даставілі ў Ленінскі РАУС Магілёва.
У судзе Анатолю Лябедзьку інкрымінавалі парушэньне двух артыкулаў Адміністрацыйнага кодэксу: невыкананьне патрабаваньняў супрацоўнікаў міліцыі і правядзеньне несанкцыянаванага мітынгу. Судзьдзя адмовіў спадару Лябедзьку ў здавальненьні ўсіх ягоных хадайніцтваў, у тым ліку аб запрашэньні адваката, прызнаў яго вінаватым і прысудзіў да штрафу на 50 базавых велічыняў – каля 1,5 мільёна рублёў.
(Лябедзька: ) “50 мінімалак – думаю, што на заахвочваньне прававахоўчых органаў далей змагацца з іншадумствам у Магілёве”.
Анатоль Лябедзька ўпэўнены, што закон дазваляе праводзіць сустрэчы з выбарцамі і называе падзеі ў Магілёве правакацыяй уладаў:
(Лябедзька: ) “Спачатку яны да сустрэч ставіліся больш-менш прыхільна, я гэта па сваіх сустрэчах ведаю. Першыя прайшлі нармальна. А далей пачаліся правакацыі, спробы сарваць гэтыя мерапрыемствы. Улада пачала баяцца, яна бачыць, што кампанія набірае тэмп і сам ход кампаніі не на яе карысьць”.
Адначасова ў судзе Ленінскага раёну Магілёва разглядалася адміністрацыйная справа кіраўніка абласнога штабу Аляксандра Мілінкевіча Ўладзімера Шанцава, абвінавачанага ў арганізацыі ўчорашняга сходу з выбарцамі іншай даверанай асобы Мілінкевіча Сяргея Калякіна. Уладзімер Шанцаў асуджаны на 15 сутак арышту.
Спадар Шанцаў перакананы ў палітычным падтэксьце рашэньня.
(Шанцаў: ) “Праводзіў сустрэчу Калякін, а 15 сутак атрымліваю я. Гэта значыць, што мяне як кіраўніка абласнога хочуць выбіць з працы да выбараў”.