Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Sueddeutsche Zeitung": “Дыктатар паказвае нэрвы”


Радыё Свабода Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка зь ягоным магутным апаратам уціску можа разьлічваць на захаваньне свайго статус-кво, аднак дыктатар нэрвуецца, піша нямецкая "Sueddeutsche Zeitung".

"Лукашэнка ведае, што яму ня варта хвалявацца наконт перамогі на выбарах", – піша нямецкае выданьне і працягвае. – "у ягоным падпарадкаваньні ўвесь уладны апарат і амаль ўсе СМІ, бо большасьць апазыцыйных мэдыяў ім зачыненая”.

Тым часам Лукашэнка, які вось ужо 12 год трывала сядзіць на троне, наракае “на цяжкую і напружаную выбарчую барацьбу, якая вымагае ад яго шмат нэрваў і сілаў”.

З чым жа зьвязаная нэрвовасьць Лукашэнкі? – ставіць пытаньне аўтар артыкулу нямецкі журналіст Даніэль Бросьлер і адказвае:

“Відавочна, што ў часе выбарчай барацьбы ў Беларусі размова будзе іьсці не пра галасы, а пра іх падлік і апрацоўку”.

Рэжым імкнецца ўсяляк скампрамэтаваць тых людзей у краіне, хто заяўляе пра магчымае фальшаваньне вынікаў выбараў. З гэтае нагоды Дзяржаўнае тэлебачаньне перадало рэпартаж пра быццам бы падрыхтаваныя апазыцыяй і датаваныя днём выбараў фальшывыя вынікі экзыт-полаў, згодна зь якімі найбольшую колькасьць галасоў атрымаў апазыцыйны кандыдат Аляксандар Мілінкевіч.

У часе сваёй трохгадзіннай прамовы на так званым усебеларускім народным сходзе Лукашэнка заявіў сваім вернападанным прысутным, што Захад хоча пазбавіць яго перамогі.

“Праз Польшчу, краіны Балтыі і Ўкраіну ў апазыцыю ўкачваюцца велізарныя сродкі. Паводле Лукашэнкі, КДБ раскрыў 72 няўрадавыя арганізацыі, якія атрымалі на выбары мільёны даляраў, тэлефоны, кампутары і змаглі падрыхтаваць сфальшаваныя апытаньні”.

Газэта таксама піша пра цэнзуру выбарчых прамоваў апазыцыйных кандыдатаў на дзяржаўным тэлебачаньні і радыё, пра зьбіцьцё і затрыманьне Аляксандра Казуліна. Газэта цытуе словы кандыдата Казуліна: "Дыктатар любым шляхам хоча застацца пры ўладзе і дзеля гэтага выкарыстае ўсё, нават зброю".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG