Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці нехта ў Беларусі можа глядзець RTVi?


Радыё Свабода На пытаньне слухача “Свабоды” адказвае каардынатар мэдыя-праекту “Consulta” Эліс Мільштайн.

(Cлухач: ) “Як вядома, нямецкі мэдыя-холдынг выйграў тэндэр Эўрапейскай камісіі на теле– і радыёвяшчаньне на Беларусь. Яго спадарожнікавы канал RTVi кожны тыдзень рыхтуе праграму “Окно в Европу”. Пытаньне: на якую аўдыторыю разьлічана дадзеная праграма, калі канал зьяўляецца камэрцыйным праектам, то бок платным?”

На пытаньне адказвае каардынатар мэдыя-праекту “Consulta” Эліс Мільштайн:

(Эліс Мільштайн: ) “Канечне, канал гэты камэрцыйны, але не ў такой ступені, што яго ніхто ня можа сабе дазволіць глядзець. Глядацкая аўдыторыя RTVI даволі шырокая ў Беларусі. Гэта адзін з найважнейшых расейскамоўных каналаў, не залежных ад ураду.

Безумоўна, з аднаго боку, гэта платны канал, таму што трансьляцыя перадаецца па кабэлі, гэта сатэлітавая сувязь. Але тут рызыка меншая: гэта незалежнае вяшчаньне, і пакуль няма іншай магчымасьці вяшчаць на Беларусь.

Безумоўна, гэта кампраміс — але каб забясьпечыць тэлеаўдыторыю незалежнымі навінамі. Вяшчаньне разьлічана ў першую чаргу на Беларусь, а таксама на публіку, якая цікавіцца беларускімі праблемамі ў іншых краінах. RTVI вяшчае і ў Польшчы, і ў Расеі, і ў Амэрыцы, і ў Аўстраліі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG