Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скрабец — у турэмным шпіталі ў Менску


Уладзімер Глод, Менск Сяргей Скрабец знаходзіцца ў турэмным шпіталі. Пра гэта нашаму радыё сёньня паведаміла жонка былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў Аляксандра Скрабец.

(Аляксандра Скрабец: ) “Я толькі што выйшла з дому і атрымала ад яго ліст. Ён, як высьвятляецца, знаходзіцца на Кальварыйскай вуліцы ў шпіталі. Ён напісаў, што дрэнна сябе адчувае, бо пачаўся прыступ падагры. І яго накіравалі сюды, каб аднавіць здароўе пасьля галадаваньня”.

Нагадаем, напрыканцы лютага Сяргея Скрабца даставілі адбываць пакараньне ў папраўчую калёнію ў пасёлак Віцьба Віцебскай вобласьці.

Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня Сяргей Скрабец 14 лютага быў асуджаны на два з паловай гады зьняволеньня. Яго абвінавацілі ў выманьваньні крэдытаў у дзяржавы. Сяргей Скрабец лічыць свой прысуд помстай з боку ўладаў за апазыцыйную палітычную дзейнасьць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG