Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мадлен Олбрайт: “Ураду Беларусі ня варта чакаць павагі...”


Радыё Свабода Заснаваны ў Вашынгтоне Нацыянальны дэмакратычны інстытут абнародваў заяву пра сытуацыю ў Беларусі.

Як заявіла старшыня рады дырэктараў інстытуту, былая Дзяржсакратарка ЗША Мадлен Олбрайт, “Нацыянальны дэмакратычны інстытут асуджае спробу беларускіх уладаў адмовіць сваім грамадзянам у рэалізацыі іх фундамэнтальнага права – праводзіць мірнае назіраньне за выбарамі прэзыдэнта 19 сакавіка”.

«Мы абураныя нядаўнімі арыштамі грамадзкіх актывістаў і абвінавачаньнямі на адрас арганізацыі «Партнэрства», якае зацікаўленая толькі ў тым, каб спрыяць працэсу арганізацыі дэмакратычных выбараў і праводзіць мірнае назіраньне за ім,” – гаворыцца ў заяве.

Нацыянальны дэмакратычны інстытут заклікае ўрад Беларусі неадкладна вызваліць арыштаваных і даць ім магчымасьць бесперашкодна працягнуць сваю законную дзейнасьць у справе назіраньня за выбарамі.

Як заявіла Мадлен Олбрайт, “ураду Беларусі ня варта чакаць павагі з боку міжнароднай супольнасьці, калі ён не зьбіраецца паважаць міжнародныя нормы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG