Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У інтэрнэце пачынаецца кампанія ў падтрымку Аляксандра Мілінкевіча


Галіна Абакунчык, Менск Сёньня інтэрнэт-група падтрымкі й сайт Аляксандра Мілінкевіча абвясьцілі пра пачатак інтэрнэт–кампаніі “Музыкі за Свабоду”. Доўгатэрміновая акцыя мае на мэце падтрымку кандыдата ў прэзыдэнты ад дэмакратычнай апазыцыі, а таксама стварэньне альтэрнатывы афіцыйным канцэртам “За Беларусь”.

Арганізатары заяўляюць, што акцыя “Музыкі за Свабоду” станецца працягам “Рок-каранацыі”, калі Аляксандр Мілінкевіч заявіў пра сваю прыхільнасьць да беларускай рок-музыкі. Зараз музыкам прапаноўваецца падтрымаць Аляксандра Мілінкевіча, прыняўшы удзел у згаданай кампаніі. Арганізатары заклікаюць музыкаў, кампазытараў і сьпевакоў дасылаць на інтэрнэт-сайт Аляксандра Мілінкевіча milinkevich.org паведамленьне пра сябе, а таксама музычную кампазыцыю альбо песьню для наступнага сьцягваньня карыстальнікамі. Пра мэту акцыі гаворыць адзін зь яе ініцыятараў, сябра інтэрнэт-групы й сайту Аляксандра Мілінкевіча Франак Вячорка.

(Вячорка: ) “Гэткім чынам ідзе рэкляма, “раскрутка” кандыдата сярод моладзі й людзей, прыхільных да музыкі. Зь іншага боку сайт Аляксандра Мілінкевіча набывае функцыі парталу, калі чалавек заходзіць на сайт кандыдата ў прэзыдэнты ад дэмакратычных сілаў, ня толькі знаёміцца з кандыдатам, зь ягонай праграмай, але й адкрывае для сябе пласт, магчыма, новай для сябе культуры і музыкі. Чалавек адкрывае для сябе беларускі інтэрнэт”.

Паводле спадара Вячоркі, у першы ж дзень па абвяшчэньні акцыі “Музыкі за Свабоду” за ўдзел у кампаніі выказаліся шэраг вядомых беларускіх рок-гуртоў і выканаўцаў – перадусім забароненых дзяржаўнымі ўладамі. Усяго ж чакаецца каля трох дзесяткаў удзельнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG