Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пінску зьнішчаны агітацыйны стэнд Мілінкевіча


Радыё Свабода На пляцоўцы каля рынку ў Паўночным мікрараёне Пінску адбыўся напад на інфармацыйны стэнд апазыцыйнага кандыдата.

Як паведаміў пінскі актывіст выбарчага штабу Мілінкевіча Канстанцін Чувак, тры асобы павалілі стэнд і спрабавалі зьнішчыць зьмешчаныя на ім інфармацыйныя матэрыялы. Спадар Чувак выклікаў міліцыянтаў, які неўзабаве зьявіліся на месца здарэньня і затрымалі гэтых асобаў.

У пастарунку высьветлілася, што двое з затрыманых нідзе не працуюць, а яшчэ адзін назваўся рабочым трыкатажнай фірмы “Палесьсе”. Пасьля складаньня пратаколу яны былі адпушчаныя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG