Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Э.Зінгерыс патрабуе больш жорсткай палітыкі Эўразьвязу да Беларусі


Тацяна Поклад, Вільня Кіраўнік падкамітэту палітыкі суседзтва у камітэце замежных справаў Сойму Літвы Эмануэліс Зінгерыс заклікаў да стварэньня новага пакета палітыкі суседзтва Эўразьвязу у дачыненьнях з беларускім рэжымам. Літоўскі парлямэнтар заклікае зрабіць гэта неадкладна, не чакаючы вынікаў выбараў у Беларусі.

У адмысловай заяве, распаўсюджанай Эмануэлісам Зінгерысам, галоўным у справах палітыкі суседзтва ў літоўскім парлямэнце, адзначаецца, што рэжым А.Лукашэнкі спрабуе ўтрымаць уладу пры дапамозе грубай сілы і манапалізаваных рэжымам СМІ, парушаючы ўсе міжнародныя прынцыпы.

У заяве гаворыцца: “Да таго, як А.Лукашэнка абвесьціць вынікі “выбараў” і адбудуцца новыя спробы падмануць урады Эўразьвязу гэтак званай "real politic", якая па сутнасьці адпавядае інтарэсам рэжыму Лукашэнкі, кіраўніцтва Эўразьвязу мае падрыхтаваць якасна новы пакет адносна дачыненьняў з рэжымам Лукашэнкі. Дасюль ужываныя Эўразьвязам сродкі – недастатковыя і дэкарытаўныя. Дысбалянс паміж Усходам і Захадам, які існуе ў палітыцы суседзтва Эўразьвязу, павінен быць зьнішчаны дзеля ўзмацненьня ўсходняга накірунку гэтае палітыкі”.

У заяве адзначаецца, што адказнасьць за распрацоўку новай палітыкі дачыненьняў з Беларусьсю возьме ня сябе Бюро камісара Бэніты Фэрара-Вальднэр, далей гэта абмяркуюць у Эўрапарлямэнце і ў парлямэнтах краінаў – сябраў Эўразьвязу.

Заява Э.Зінгерыса заклікае: “Эўразьвяз ня можа дапусьціць, каб усе прынятыя ім рэзалюцыі ў справе парушэньня правоў чалавека пераўтварыліся ў нязначныя паперы, дэклярацыі, зь якіх кпяць дыктатары. Пасьля перажытага Эўропай у 20 стагодзьдзі уроку ад дыктатураў, Эўразьвяз не павінен дапусьціць, каб 10 мільёнаў чалавек жылі пад адноўленым страхам спэцслужбаў. Звычайным беларускім грамадзянам маюць быць створаныя умовы бачыць дасягненьні Эўразьвязу, а арганізатары рэжыму павінны быць сурова і эфэктыўна ізаляваныя”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG