Дональд Туск у часе, калі быў кандыдатам на пасаду прэзыдэнта, наведаў Беларусь каб падтрымаць актывістаў непрызнаванага афіцыйным Менскам кіраўніцтва СПБ, што выклікала незадаволенасьць беларускіх уладаў.
Цяпер жа лідэр “Грамадзянскай плятформы”, якая мае другую паводле велічыні фракцыю ў Сэйме, таксама заяўляе, што будзе дапамагаць беларускім дэмакратычным сілам усімі магчымымі сродкамі.
(Туск: ) “Асабліва ва ўсходняй частцы Польшчы, дзе людзі маюць шмат сваякоў, кантакты з жыхарамі Беларусі, там сябры нашай партыі будуць праводзіць агітацыйную кампанію на карысьць кандыдата ад дэмакратычных сілаў”.
Між тым маршалак польскага Сэйму Марэк Юрэк заявіў сёньня, што апошнія падзеі ў Беларусі сьведчаць аб тым, што гэтым разам надзвычай важнай будзе роля замежных назіральнікаў.
(Юрэк: ) “Прысутнасьць міжнародных назіральнікаў на гэтых выбараў, як мага больш масавая прысутнасьць, абсалютна неабходная. Сэйм Польшчы напэўна накіруе туды сваіх прадстаўнікоў”.