Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"ENEMO" асуджае дзеяньні КДБ


Радыё Свабода Эўрапейская сетка арганізацыяў для назіраньня за выбарамі (ENEMO) выказала пратэст у сувязі з затрыманьнем на мінулым тыдні чатырох сяброў незарэгістраванай грамадзянскай ініцыятывы “Партнэрства”.

“ENEMO” асуджае такія дзеяньні беларускіх уладаў і разглядае іх як спробу зламіць ініцыятыву мясцовых назіральнікаў”, – гаворыцца ў распаўсюджанай сёньня заяве генэральнага сакратара ENEMO Пэтэра Новатнага. Эўрапейская сетка арганізацыяў для назіраньня за выбарамі заклікала Раду Эўропы, АБСЭ, ААН і міжнародную супольнасьць скарыстаць свой уплыў на ўлады Беларусі для вызваленьня беларускіх назіральнікаў.

Мікалая Астрэйку, Эніру Браніцкую, Цімафея Дранчука і Аляксандра Шалайку затрымалі 21 лютага ў якасьці падазраваных згодна з часткай 2 артыкулу 193-га Крымінальнага кодэксу Беларусі – арганізацыя або кіраваньне грамадзкім аб’яднаньнем, рэлігійнай арганізацыяй або палітычнай партыяй, якія чыняць замах на асобу, правы і абавязкі грамадзянаў і якія не прайшлі дзяржаўнай рэгістрацыі.

Гл. таксама • Актывісты "Партнэрства" застаюцца ў ізалятары КДБ
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG