Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты з аўтаматамі затрымалі машыну з шыльдай "за Мілінкевіча"


Радыё Свабода Прыблізна а 15-й гадзіне ў цэнтры Берасьця супрацоўнікі аддзелу “Ахова” спынілі аўтамабіль, на якім была ўсталяваная шыльда “Берасьце за Мілінкевіча!”

У машыне, кіроўцам якой зьяўляецца Дзяніс Турчаняк, таксама знаходзіўся кіраўнік Берасьцейскага гарадзкога выбарчага штабу Мілінкевіча Зьміцер Шыманскі.

На рагу праспэкта Машэрава і бульвара Касманаўтаў міліцыянты з аддзелу “Ахова”, узброеныя аўтаматамі, загадалі кіроўцу гэтай машыны спыніцца.

Пасьля праверкі дакумэнтаў спадары Турчаняк і Шыманскі былі адвезеныя ў Ленінскі РАУС. Там актывістаў штабу Мілінкевіча спрабавалі абвінаваціць у тым, што яны парушаюць выбарчае заканадаўства: маўляў, займацца агітацыяй можна толькі ў адведзеных гарвыканкамам месцах. Акрамя таго, паводле словаў міліцыянтаў, шыльда на аўтамабілі нібыта замінае кіроўцам іншых машынаў і стварае небясьпеку для руху транспарту.

Аднак пасьля 30-хвіліннай размовы ніякіх доказаў парушэньня заканадаўства з боку Дзяніса Турчаняка і Зьмітра Шыманскага высунута не было, і яны змаглі пакінуць міліцэйскі пастарунак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG