Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валеры Леванеўскі сустрэўся са сваім адвакатам


Радыё Свабода Сёньня ў другой палове дня гарадзенскі адвакат Аляксандар Бірылаў наведаў палітвязьня Валерыя Леванеўскага ў калёніі “Вочыя норы” у Івацэвіцкім раёне. Яны абмяркоўвалі новыя магчымасьці абскардзіць прысуд вязьню.

Палітвязень быў пакараны двума гадамі зьняволеньня за публічную абразу прэзыдэнта Лукашэнкі, злучаную з абвінавачаньнем яго ў цяжкім злачынстве (артыкул 368, частка ІІ Крымінальнага кодэксу). Тэрмін ягонага зьняволеньня сканчаецца 15 траўня сёлета.

Бірылаў прыяжджаў каб сустрэцца з В.Леванеўскім у мінулы панядзелак, але сустрэча не адбылася. Адвакату патлумачылі, што ўсё кіраўніцтва папраўчай установы адсутнічае і няма каму даць дазвол на сустрэчу з вязьнем.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG