Аляксандар Казулін гаворыць, што фізычна адчувае сябе ня вельмі добра, бо баляць суставы, галава і ёсьць спазмы ў горле. Але маральнае адчуваньне вельмі добрае. Супраць Аляксандра Казуліна заведзена дзьве крымінальныя і адна адміністратыўная справа – за хуліганства. Пасьля вызваленьня, Казулін даў інтэрвію Радыё Свабода.
(Карэспандэнт: ) “ Спадар Казулін, скажыце, што з вамі адбывалася ў міліцэйскім пастарунку?”
(Казулін: ) “На пачатку яны мяне як барана запхнулі ў мікрааўтобус і там працягвалі зьдзекавацца. Потым, калі прывезьлі ў пастарунак, на мяне завялі дзьве крымінальныя і адну адміністратыўную справу па факце хуліганства ў палацы чыгуначнікаў”.
(Карэспандэнт: ) “Ці праўда, што вы разьбілі ў пастарунку партрэт Лукашэнкі?”
(Казулін: ) “Так, гэта праўда. Бо я лічу, што толькі адзін чалавек у нашай дзяржаве мог даць каманду на такія неправавыя дзеяньні ў адносінах кандыдата на прэзыдэнта і яго давераных асобаў.
Нашая краіна – гэта краіна залюстроўя і таталітарнага беззаконьня. Дыктатура ёсьць дыктатура. Калі Лукашэнка здыме мяне, як кандыдата на прэзыдэнта, ён пакажа сваё бясьсільле. І ўся яго хвалёная падтрымка народу ёсьць блефам. Бо ён баіцца і Казуліна, і ўласнага народу”.
(Карэспандэнт: ) “У інтэрвію "Інтэрфаксу" палкоўнік Паўлічэнка сказаў, што “Казулін мяне абразіў і ён пагаварыў зь ім па-мужчынску. Якім чынам вы яго абразілі?”
(Казулін: ) “Я там увогуле не пасьпеў нікому нічога сказаць. На нас накінулася нейкая банда невядомых. Сёньня відавочна, што існуюць гэтыя эскадроны толькі пад іншай назвай. Якія гатовыя мірных людзей і кандыдатаў на прэзыдэнта сьцерці ў пыл. У іх няма ні сумленьня, ні гонару, ні маральных устояў. Гэта самае горшае, што можа быць”.
(Карэспандэнт: ) “Пасьля сёньняшніх падзеў як можа разьвівацца сытуацыя ў Беларусі?”
(Казулін: ) “Я думаю, што сёньня стала відавочна абсалютна ўсім. І калі нехта яшчэ сумняваўся з боку міжнароднай грамадзкасьці і Расеі, то думаю, што апошнія сумневы разьвеяныя.
Дыктатар ірвецца да ўлады і ня спыніцца ні перад чым. Можа ўжыць сілу і зброю. Тое, пра што ён казаў, што будзе бараніць сваю ўладу з аўтаматам у руках да апошняга патрону”.
Кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін зьбіты камандзірам брыгады спэцназу Дзьмітрыям Паўлічэнкам (фотарэпартаж) Казуліна зьбілі, а потым затрымалі і адвезьлі ў міліцыю Мілінкевіч выказаў салідарнасьць з Казуліным Міліцыянты затрымалі і зьбілі прыхільнікаў Аляксандра Казуліна і журналістаў, каля пастарунку чуліся стрэлы Да Казуліна выклікалі хуткую дапамогу Пракуратура: у міліцыі Казулін разьбіў партрэт Лукашэнкі Паводле неафіцыйных зьвестак, Казуліна могуць зьняць з выбараў Эўрапейскія палітыкі рэагуюць на зьбіцьцё Казуліна Пасьля затрыманьня Казуліна адбыўся інцыдэнт са стралянінай (фота)