Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маршрутку на шашы затрымалі міліцыянты з аўтаматамі


Радыё Свабода Сёньня на дарозе Жодзіна—Менск каля Смалявічаў міліцыянты затрымалі маршрутнае таксі з пасажырамі, якія ехалі ў сталіцу. Сярод затрыманых быў лідэр жодзінскай суполкі Партыі БНФ Аляксей Лапіцкі, які кіраваўся ў Менск на сустрэчу з кандыдатам у прэзыдэнты Аляксандрам Мілінкевічам.

Аляксей Лапіцкі апавёў пра інцыдэнт:

(Лапіцкі: ) “Мы ехалі на маршрутцы, якая адправілася а 17-й гадзіне. Маршрутку спынілі дзьве машыны зь міліцыяй. Узброеныя аўтаматамі міліцыянты зайшлі ў маршрутку, сказалі ўсім падняць рукі ўгору, даставілі нашу машыну ў ГАУС. Усіх перапісалі. Быццам было ананімнае тэлефанаваньне, што вязуць зброю. Жанчыны сядзяць цяпер і нэрвуюцца. А кіроўца маршруткі сядзіць яшчэ ў міліцыі, яго затрымліваюць. І мы ня маем магчымасьці выехаць у Менск”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG