Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Латвіі асудзіў рэпрэсіі ў Беларусі


Уладзімер Глод, Менск Сёньня Сэйм Латвіі прыняў спэцыяльную пастанову пра рэпрэсіі супраць прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.

У дакумэнце адзначаецца, што ў Беларусі “апошнім часам адбыліся арышты актыўных прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці зь ліку незалежных назіральнікаў за выбарамі”, а таксама, што “іншадумцаў перасьледуюць ажно да рэпрэсіяў, якія нарастаюць”.

У пастанове асуджаюцца “рэпрэсіі сілавых структураў Беларусі, скіраваныя супраць прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці”, а таксама выказваецца падтрымка “правядзеньню дэмакратычнага і свабоднага працэсу выбараў прэзыдэнта, падчас якога кожнаму кандыдату павінны быць гарантаваныя роўныя магчымасьці”.

Сёньняшнія падзеі ў Беларусі вельмі занепакоілі латвійскіх дэпутатаў.

Парлямэнтары нават парушылі свой жа рэглямэнт — заканчваць пленарнае паседжаньне роўна а 15-й гадзіне. Дыскусія зацягнулася яшчэ амаль на гадзіну.

Нагадаем, што на мінулым тыдні заяву ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі прыняў парлямэнт Эстоніі.

• Кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін зьбіты камандзірам брыгады спэцназу Дзьмітрыям Паўлічэнкам (фотарэпартаж) • Казуліна зьбілі, а потым затрымалі і адвезьлі ў міліцыю • Мілінкевіч выказаў салідарнасьць з Казуліным • Міліцыянты затрымалі і зьбілі прыхільнікаў Аляксандра Казуліна і журналістаў, каля пастарунку чуліся стрэлы • Да Казуліна выклікалі хуткую дапамогу • Пракуратура: у міліцыі Казулін разьбіў партрэт Лукашэнкі • Паводле неафіцыйных зьвестак, Казуліна могуць зьняць з выбараў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG