Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах затрымалі кіраўніка мясцовага штабу Мілінкевіча


Радыё Свабода Кіраўнік штабу на Берасьцейшчыне Юрась Губарэвіч ехаў у Менск на сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам на ўласным аўтамабілі. На аўтатрасе Берасьце—Менск яго чакала машына ДАІ. Яны пачалі перасьледаваць спадара Губарэвіча і затрымалі яго ў Баранавічах.

Міліцыянты заявілі, што падставай для затрыманьня стала падабенства машыны Юрася Губарэвіча на аўтамабіль, які ўчыніў дарожна-транспартнае здарэньне.

Аднак актывіст перакананы, што яму спрабуюць перашкодзіць патрапіць на сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам на плошчы Свабоды ў Менску. Паводле Юрася Губарэвіча, ён не спадзяецца, што яго выпусьцяць з пастарунку раней за шостую вечара.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG