Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнтаў Польшчы і Ўкраіны крытыкуюць за недастатковую ўвагу да Беларусі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польская "Gazeta Wyborcza" крытыкуе прэзыдэнтаў Юшчанку і Качынськага за тое, што палітыкі не надалі больш увагі сытуацыі ў Беларусі. Учора ўвечары скончыўся двухдзённы візыт прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага ва Ўкраіну.

"Шкада, што прэзыдэнты Польчшы і Ўкраіны ў часе размоваў у Кіеве так мала ўвагі надалі нашаму агульнаму суседу – Беларусі. Паводле нашых зьвестак, Віктар Юшчанка і Лех Качынчькі толькі "павярхоўна ацанілі" тое, што адбываецца за нашай усходняй мяжой – а там зусім хутка пройдуць выбары", – піша "Gazeta Wyborcza".

Штодзёньнік піша, што ў тым, як далей будзе выглядаць прэзыдэнцкая кампанія, можна не сумнявацца: "улады ўжо пачалі яе ад хвалі ператрусаў і арыштаў апазыцыянэраў, якія хацелі арганізаваць назіраньне за выбарамі, дзяржаўныя мэдыі хваляць толькі аднаго кандыдата – цяперашняга кіраўніка краіны".

"Час падумаць і ўголас сказаць, як бліжэйшыя суседзі, як уся Эўропа мае падыходзіць да лідэра, абранага на сваю пасаду ў выніку непрызнаных дэмакратычнымі выбараў, і які балятуецца на трэці тэрмін на падставе недэмакратычнага рэфэрэндуму. Канешне, Лукашэнка ня будзе баяцца таго, што яго будуць называць узурпатарам, але выразны сыгнал з Эўропы мог бы дапамагчы цкаванай рэжымам апазыцыі", – піша газэта.

Паводле штодзёньніка, якраз суседнія краіны, якія сталі вольнымі дзякуючы дэмакратычным рэвалюцыям, і павіны даць такі сыгнал.

"Час таксама і для таго, каб сур''ёзна задумацца, як дапамагчы Беларусі пасьля выбараў, калі Лукашэнка забясьпечыць сабе перамогу. Трэба падрыхтавацца да доўгатэрміновай дапамогі. Трэба ўжо думаць аб пабудове моцных радыё і тэле перадатчыкаў вакол Беларусі. Толькі такім чынам можна забясьпечыць беларусам доступ да незалежнай інфармацыі. Трэба гэта рабіць ужо зараз, а не за некалькі тыдняў да чарговых выбараў. Тады будзе запозна," – напісаў найбольш масавы польскі штодзёньнік "Gazeta Wyborcza".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG