Лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі задаў сам сабе рытарычнае пытаньне што да цяперашняй сытуацыі ў краіне:
(Гайдукевіч: ) “А як думае Гайдукевіч пра ўсё тое, што ў нас адбываецца? За апошнія 10 гадоў зроблена вельмі шмат. І не прызнаваць гэта могуць толькі выключна абыякавыя людзі. Але ў той жа час у сваім руху Рэспубліка Беларусь пачынае прабуксоўваць”.
Кандыдат на пасаду прэзыдэнта лічыць, што гэта перадусім адбываецца праз тое, што Беларусі не хапае сур’ёзных інвэстыцыяў, а прадпрыемствы знаходзяцца пад моцным фіскальным прэсам. Грошы ня толькі не ідуць у Беларусь, казаў спадар Гайдукевіч, “капітал выштурхоўваюць з Рэспублікі Беларусь”. Таму, на думку Гайдукевіча, трэба зрабіць карэнныя зьмены ў падатковай сыстэме.
Сяргей Гайдукевіч выказаў некалькі крытычных заўваг на адрас беларускага ўраду, але прозьвішча Аляксандра Лукашэнкі ў гэтым кантэксьце не гучала. Прэтэндэнт казаў пра неабходнасьць рэформаў у аграрным сэктары, пра тое, што эканоміку неабходна ўздымаць за кошт дзяржаўнага бюджэту.
Аляксандар Дабравольскі – намесьнік кіраўніка выбарчага штабу Аляксандра Мілінкевіча – зьвяртае ўвагу на тое, што Сяргей Гайдукевіч рэзка крытыкаваў іншых, акрамя Лукашэнкі, кандыдатаў і амаль цалкам абышоўся без канкрэтных фактаў ды лічбаў:
(Дабравольскі: ) “Уражаньне такое: усе кепскія, а Лукашэнка – ня кепскі. Каб нешта запомнілася з выступленьня, дык не. Відавочны стыль палітработніка – гаварыць аб усім і не аб чым”.
Уладзімер Нісьцюк – сябра выбарчага штабу Аляксандра Казуліна –падкрэсьлівае, што цяпер спадар Гайдукевіч прадстаўляе ўладныя беларускія структуры і гэта адбіваецца на ягоных выступах:
(Нісьцюк: ) “Спадар Гайдукевіч традыцыйна гаворыць вельмі шмат дрэннага на адрас беларускай апазыцыі, таму што ён цяпер ужо прадстаўляе дзейную ўладу, ён дэпутат Палаты прадстаўнікоў. І ён вельмі асьцярожна крытыкуе ўрад, таму што ён сам адносіцца да ўлады і мае магчымасьць на яе ўплываць праз свой дэпутацкі мандат”.