Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назіральнікі ад СНД: У Беларусі ўсё добра


Радыё Свабода Паводле ацэнак назіральнікаў ад СНД, агітацыйная кампанія ў Беларусі праходзіць у адпаведнасьці з выбарчым заканадаўствам – пра гэта гаворыцца ў прэсавым рэлізе, распаўсюджаным сёньня штабам місіі назіральнікаў.

У дакумэнце гаворыцца, што "ва ўсіх гарадох і раёнах кандыдатам у прэзыдэнты адведзеныя спэцыяльныя месцы для сустрэчаў з выбаршчыкамі і разьмяшчэньня агітацыйных матэрыялаў. Усім кандыдатам дадзены роўныя магчымасьці для вядзеньня агітацыі ў друкаваных СМІ, на тэлебачаньні і па радыё".

Назіральнікі ад СНД заўважылі шэраг дробных недахопаў. Напрыклад, паводле назіральнікаў з СНД, у Чачэрскім і Рагачоўскім раёнах Гомельскай вобласьці сьпісы выбаршчыкаў выдаваліся ўчастковым камісіям бяз подпісаў старшыняў выканаўчых камітэтаў. Зафіксаваныя выпадкі, калі аб''яўлены адрас камісіі не адпавядаў яе фактычнаму разьмяшчэньню. Па рэкамэндацыі назіральнікаў ад СНД адзначаныя недахопы былі ліквідаваныя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG