Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Слоніме зрываюць агітацыйныя матэрыялы Мілінкевіча


Радыё Свабода Сябры агітацыйнай групы Аляксандра Мілінкевіча разьвешвалі агітацыйныя матэрыялы ў месцах непасрэдна вызначаных раённай выбарчай камісіяй. Праз два дні агітацыйных матэрыялаў практычна нідзе няма – іх пазрывалі.

Па словах кіраўніка ініцыятыўнай групы Івана Шэгі, зрывалі матэрыялы работнікі ўстановаў і прадпрыемстваў па загаду кіраўніцтва.

Сёньня Іван Шэга нясе скаргу ў раённую выбарчую камісію і пракуратуру.

У Слоніме дагэтуль агітацыйных матэрыялаў не вывешвалі ні за воднага зь іншых кандыдатаў, хаця подпісы зьбіралі за ўсіх.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG