Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч наведаў "рок-каранацыю", уручыў кветкі пераможцам


Зьміцер Падбярэскі, Менск Сёньня ў Менску пасьля двухгадовага перапынку адбылася цырымонія “Рок-каранацыя”, якая вызначае пераможцаў у розных намінацыях па выніках двух музычных гадоў. Імпрэза праходзіла ў канцэртнай зале “Менск”, вольных месцаў не было, не гледзячы на кошт квіткоў ад 10 да 30 тысячаў рублёў. З месца падзеі перадае наш музычны аглядальнік

Цырымонія пачалася з выступу калектыву “Крамбамбуля”, потым на сцэну выходзілі гурты з розных абласных цэнтраў.

Першай намінацыяй быў “Дэбют году”, якую пісьменьнік Уладзімер Арлоў уручыў гурту з Магілеву “Таварыш Маўзэр”. У намінацыі “Кліп году” пераможцам стаў кліп “Турысты” “Крамбамбулі”. У катэгорыі блюз-рок-выканаўцы перамагла група “Крама”. Прыз “Традыцыі і сучаснасьць” атрымаў лідэр этна-трыа “Троіца” Іван Кірчук.

У намінацыі “Праект году” Сяргей Анішчанка, дырэктар полацкага фэстывалю “Рок-кола” уручыў рок-карону зборнаму дыску “Прэм’ер тузін”. У намінацыі “Лепшая альтэрнатыўная група” галоўны рэдактар “Музыкальной газеты” Алег Клімаў адзначыў гомельскую групу “ТТ-34”. Карону “Рок-князёўна” Міхал Анемпадыстаў, аўтар ідэі Народнага альбому”, якому, дарэчы, сёлета спаўняецца 10 гадоў, уручыў Русе, салістцы гурту “Індыга”. Руся таксама атрымала і шыкоўны букет кветак ад Аляксандра Мілінкевіча і ягонай жонцы Іны. У галоўнай, бадай, намінацыі – “Выканаўцы году” – рок-карону з рук пісьменьніка Адама Глобуса атрымаў Лявон Вольскі, лідэр гурту “NRM”, які таксама атрымаў кветкі ад Мілінкевічаў

Кірыл Валошын, генэральны дырэктар парталу tut.by адзначыў спэцыяльным прызам нашага калегу, журналіста Віктара Дзятліковіча за кнігу “Іх мроя, іх NRM”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG