Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пісьменьнікі з новай арганізацыі агітуюць за Лукашэнку


Радыё Свабода, Віцебск Віцебская філія новастворанага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі агітуе за Лукашэнку. У мясцовай газэце “Народнае слова” пісьменьнікі з новастворанага саюзу зьмясьцілі зварот да суграмадзянаў з просьбаю падтрымаць кандыдатуру дзейнага прэзыдэнта на наступных выбарах.

У якасьці аргумэнтаў на карысьць абраньня Лукашэнкі ў гэтым звароце згадваюцца “перадавыя пазыцыі Беларусі паміж усіх рэспублік былога СССР па тэмпах разьвіцьця эканомікі і ўзроўню сацыяльных гарантыяў”, на якія дзяржава выйшла выключна “дзякуючы цьвёрдай волі і несупынным высілкам Першага прэзыдэнта”. Бо ён адзін “ёсьць гарантыяй таго, што Беларусь і надалей будзе разьвівацца і мацнець”.

Што да іншых кандыдатаў, то пісьменьнікі з СПБ пэўныя, што “нашыя ворагі перасьледуюць адну мэту – дэстабілізаваць сытуацыю ў краіне, любым коштам правесьці кандыдата, які мусіць узяць сабе ролю заходняй марыянэткі і сьлепа выконваць загады сваіх гаспадароў”.

Звароты з падобнымі ацэнкамі палітычнай сытуацыі ў краіне пачалі рэгулярна зьяўляцца ў дзяржаўных газэтах Віцебшчыны, іхныя аўтары – гэта пераважна прадстаўнікі вэтэранскіх арганізацыяў і БРСМу. Зрэшты, так было і напярэдадні мінулых прэзыдэнцкіх выбараў, але ж пісьменьнікі адкрыта далучыліся да перадвыбарчае агітацыі ўпершыню.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG