Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Чуў я, што якобы прыказана чыноўнікам вучыцца пабеларуску, і што нат’ даны ім тэрміны, але ніхто гэтых загадаў да сэрца не бярэ і ня вучыцца”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага – 28 лютага. Што пісалі беларускія газэты ў гэты дзень.

“Сялянская ніва”, 1926 год. Пасол польскага Сойму Ф.Ярэміч:

“А можа думаеце, што ў Савецкай Беларусі вы можаце дзе-небудзь у ўрадах разгаварыцца пабеларуску? Нічога падобнага. Можаце разгаварыцца папольску, пажыдоўску, парасейску, толькі не пабеларуску. Чуў я, што якобы прыказана чыноўнікам вучыцца пабеларуску, і што нат’ даны ім тэрміны, але ніхто гэтых загадаў да сэрца не бярэ і ня вучыцца, бо як беларусы кажуць: “Крук круку вока ня выдзяўбе”, так і там і як вышэйшы так і меншы чыноўнік уважаюць, што лепш гаварыць “на обще-понятном русском языке”.

“Бацькаўшчына”, 1956 год:

“Спадарыню Зору Савёнак і др.Вітаўта Кіпеля паздраўляем зь іхнім жанімствам, якое адбылося 25 лютага сёлета ў Грэцкай Праваслаўнай Царкве сьв.Юр’я ў Пасэйку (ЗША), і жадаем Маладой Пары шмат намыснасьці ў сямейным жыцьці і плённае працы на беларускай нацыянальнай глебе”.

“Свободные новости плюс”, 1996 год. Старшыня Канстытуцыйнага суду В.Ціхіня:

“Нам усім варта баяцца прававога Чарнобылю. Старажытнагрэцкі філёзаф Плятон сказаў словы, якія актуальныя і сёньня: “Я бачу блізкую пагібель той дзяржавы, у якой закон ня мае сілы”. Тое, што адбываецца ў нас сёньня з законнасьцю, з правапарадкам, наводзіць мяне, ня толькі як старшыню Канстытуцыйнага суду, але як юрыста, як грамадзяніна, на сумныя роздумы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG