Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казулін і Мілінкевіч на дзяржаўным радыё крытыкавалі Лукашэнку


Радыё Свабода Кандыдаты на прэзыдэнта Аляксандар Казулін і Аляксандар Мілінкевіч у сёньняшніх радыёзваротах да выбарцаў востра крытыкавалі свайго асноўнага суперніка дзейнага кіраўніка краіны.

Аляксандар Казулін заявіў, што спадар Лукашэнка ня мае права балятавацца трэці раз, і што згодна Выбарчага кодэксу на час кампаніі ён мусіць пайсьці ў адпачынак. “Аднак Лукашэнка адмахнуўся ад закону як ад мухі”,– заявіў спадар Казулін. Аляксандар Казулін яшчэ раз запатрабаваў ад Лукашэнкі вярнуць у бюджэт грошы за продаж беларускай зброі, каб накіраваць іх на разьвіцьцё сельскай гаспадаркі, культуры, мэдыцыны, для падвышэньня заробкаў і пэнсіяў.

Аляксандар Мілінкевіч назваў сытуацыю ў краіне застоем, заявіў, што цяперашні рэжым пазбаўляе моладзь і ўвесь народ усялякіх пэрспэктываў. Аляксандар Мілінкевіч крытыкаваў перайменаваньне цэнтральных праспэктаў у Менску, заклікаў спыніць дзяржаўнае хамства ў адносінах да чалавека. Спадар Мілінкевіч заклікаў да зьмяняльнасьці ўлады, сказаў, што ў Лукашэнкі пачынае праяўляцца паранойя Сталіна, што ён дзіка пастарэў і ў яго не засталося ні сяброў, ні блізкіх людзей. (Падрабязнасьці радыёзваротаў)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG