Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Нью-Ёрк Таймс”: 19 сакавіка Мілінкевіч ня будзе абраны прэзыдэнтам


Радыё Свабода У нядзелю газэта “Нью-Ёрк Таймс” зьмясьціла вялікі артыкул пад загалоўкам “Звальваньне апошняга былога савецкага дыктатара”. Аўтар артыкулу Стывэн Лі Маэрс аналізуе бягучую палітычную сытуацыю ў Беларусі, шанцы кандыдатаў і пэрспэктывы чарговай “каляровай рэвалюцыі”.

Аўтар артыкулу расказвае амэрыканскаму чытачу пра тое, што нашым слухачом, напэўна, добра вядома – перадае атмасфэру перад выбарамі, апавядае пра арышты, затрыманьні актывістаў, канфіскацыю выданьняў і ўлётак.

Найболей ўвагі аўтар прысьвячае Аляксандру Мілінкевічу. Кандыдат ад аб’яднанай апазыцыі заяўляе, што не зважаючы на апантаную прапаганду з боку рэжыму, ён упэўнены, што значная частка народу хоча зьменаў, і ён спрабуе прабіцца да гэтай часткі выбарцаў. Стывэн Лі Маэрс цытуе выказваньні Мілінкевіча наконт сытуацыі ў краіне, пра запалоханасьць людзей, пра іхную зьняверанасьць а таксама пра тое, што ён паўсюль мусіць тлумачыць: хто ён такі, адкуль ўзяўся, чаго хоча і што прапануе.

"19 сакавіка Аляксандар Мілінкевіч ня будзе абраны прэзыдэнтам Беларусі, але ён усё адно працягвае выбарчую кампанію", – так пачынаецца артыкул.

Мілінкевіч кажа амэрыканскаму журналісту: “немагчыма перамагчы на выбарах, калі няма самых выбараў. Ніхто ня лічыць галасоў”. Ён амаль ўпэўнены, што дзякуючы рабалепным структурам Лукашэнка атрымае тое чаго хоча: "Лукашэнку не падабаюцца лічбы, меншыя за 75%". Лукашэнка зрабіў ўсё магчымае каб ня даць народу ніякай альтэрнатывы. Ён палохае народ хаосам, і адкрыта заяўляе, што гэты хаос, галечу, і нават грамадзянскую вайну можа прадухіліць толькі ён – Аляксандар Лукашэнка. На яго актыўна працуюць сілавыя структуры і ўсе дзяржаўныя СМІ.

Заходнія СМІ часта ўздымаюць пытаньне, наколькі верагодная ў Беларусі “каляровая” рэвалюцыя. Гэта, бадай, асноўнае пытаньне, якое цікавіць аўтара, бо ў выбарчую перамогу шляхам сумленнага спаборніцтва ён ня верыць. На ягоную думку, масавыя пратэсты ў Беларусі – магчымыя. Стывэн Лі Маэрс піша пра маладых "зуброўцаў", пра дзясяткі тысяч чалавек, якія гатовыя выйсьці на вуліцы. Насуперак цьверджаньням беларускага рэжыму, што ніякай каляровай рэвалюцыі ў Беларусі ня будзе, Лі Маэрс кажа, што ня трэба заўчасна выключаць такую магчымасьць. Ён прыгадвае прыклад "Салідарнасьці", якая прыйшла да ўлады ў Польшчы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG