Як паведаміў актывіст Радыё Свабода, замест адказу пракуратуры вышэйшай інстанцыі, ён атрымаў ліст з гомельскай абласной пракуратуры, на якую скардзіўся з-за яе бязьдзейнасьці ў дачыненьні да кіраўніцтва рэчыцкай міліцыі. Міліцэйскае начальства, як лічыць спадар Невар, якраз і спрычынілася да яго “беспадстаўнага” арышту на 10 сутак і іншых формаў перасьледу, у прыватнасьці, пазбаўленьня на доўгі тэрмін правоў кіроўцы.
Лідэр рэчыцкіх прадпрымальнікаў мае намер накіраваць яшчэ адзін ліст генэральнаму пракурору, каб зьвярнуць яго ўвагу на немагчымасьць грамадзянаў Беларусі дамагчыся “праўды” у падкантрольнай яму дзяржаўнай структуры.