Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзе можна набыць кнігу Пазьняка “Беларуска-расейская вайна”


Радыё Свабода На пытаньне слухача Радыё Свабода адказвае сябра Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі.

(Слухач: ) “Дзе можна набыць кнігу З.Пазьняка “Беларуска-расейская вайна”?”

На пытаньне адказвае сябра Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі:

(Беленькі: ) “Кніга, канечне, дастаткова рэдкая, але набыць яе пакуль што яшчэ можна. Зьвяртайцеся да сябраў Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ: 670-24-92 — да мяне, ці да спадара Папкова, ці да спадара Шашкеля, ці да іншых нашых сяброў. Я думаю, што тое кола людзей, якое жадае атрымаць кнігу, змогуць гэта зрабіць, бо такая магчымасьць ёсьць. Я думаю, што, калі б гэтая кніга была прачытаная беларускім грамадзтвам, то, можа быць, у вялікай ступені ў людзей зьмяніліся б уяўленьні ня толькі пра гісторыю нашай краіны, але пра сёньняшні стан рэчаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG