Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адноўлена сьледзтва ў справе забойства Чаркасавай


Радыё Свабода Адноўленае сьледзтва ў справе аб забойстве журналісткі Веранікі Чаркасавай. Гэтую інфармацыю “Беларускай асацыяцыі журналістаў” пацьвердзіў кіраўнік сьледчага аддзелу ў асабліва важных справах Менскай пракуратуры Сяргей Іваноў.

Нагадаем, што газэта "Рэспубліка" ад 17 лютага працытавала словы намесьніка Генэральнага пракурора Беларусі спадара Пруса, які выказаў занепакоенасьць, што забойцы Чаркасавай дагэтуль не прыцягнутыя да адказнасьці. Ён рашуча адмовіў сувязь паміж сьледзтвам у справе аб забойстве журналісткі і затрыманьнем яе сына Антона Філімонава.

Папярэдняе расьсьледаваньне справы аб забойстве Веранікі Чаркасавай было прыпынена пры канцы сьнежня 2005 году. Антона Філімонава затрымалі летась 27 сьнежня ў падазрэньні ў вырабе беларускіх грашовых купюраў. Ён дагэтуль утрымліваецца ў сьледчым ізалятары ў Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG