Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Aляксандар Мілінкевіч мае сустрэцца з жыхарамі Воршы


Радыё Свабода, Віцебская вобл. На сёньняшні вечар заплянаваныя дзьве сустрэчы: а 16-й – у Цэнтральным гарадзкім парку, і а 18-й – у Палацы культуры машынабудаўнікоў.

Аршанскі гарвыканкам адмовіў сябрам ініцыятыўнай групы ў іхняй просьбе арганізаваць сустрэчу з кандыдатам на прэзыдэнта ў самай вялікай залі горада – у аршанскім Гарадзкім цэнтры культуры. Арганізатарам паведамілі, што сустрэчы з выбарцамі могуць праводзіцца ў іншых культурніцкіх установах – у Дзіцячым доме культуры ільнокамбіната, у Доме культуры інвалідаў па зроку і ў Палацы культуры машынабудаўнікоў. Усё гэта ўскраінныя культурніцкія ўстановы, дзе залі зьмяшчаюць ад 100 да 200 чалавек.

У гарвыканкаме кіраўніка мясцовай ініцыятыўнай групы Васіля Леўчанкава запэўнілі, што нават калі дзейны прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка выказаў бы жаданьне прыехаць да аршанскіх выбарцаў, то мог бы разьлічваць толькі на такія ўмовы.

Наконт сустрэчы ў парку ў гарвыканкаме паведамілі, што спадар Леўчанкаў мусіў зьвярнуцца па дазвол за 15 дзён, як прадугледжана законам пра арганізацыю і правядзеньне вулічных акцыяў. Кіраўнік ініцыятыўнай групы не пагадзіўся з заўвагай чыноўнікаў, спаслаўшыся на выбарчае заканадаўства, якое прадугледжвае найбольш шырокія мажлівасьці ў часе агітацыйнае кампаніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG