Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Таймс" піша пра беларускі пікет у Вашынгтоне (фота)


Радыё Свабода Брытанская “Таймс” у артыкуле “Вашынгтонскія джынсавыя рэвалюцыянэры” сёньня распавядае пра падзеі, якія адбыліся ў Вашынгтоне ля беларускай амбасады 16 лютага ў Дзень салідарнасьці.

Выданьне адзначае, што амэрыканскае кіраўніцтва, у тым ліку прэзыдэнт Джордж Буш і Дзяржсакратарка Кандаліза Райс, цяпер, як ніколі раней, надаюць шмат увагі Беларусі.

"Усяго за тысячу міляў ад Лёндану, лідэр рэжыму, якога падазраюць у зьнікненьні палітычных апанэнтаў, зьбіраецца стаць прэзыдэнтам на трэці тэрмін", – піша “Таймс”, – "і гэтая недарэчнасьць становіцца ўсё больш незразумелай, калі вы сустракаецеся зь ягонымі вельмі разумнымі апанэнтамі".

Выданьне падрабязна распавядае пра акцыю салідарнасьці 16 лютага ў Вашынгтоне ля беларускай амбасады, у якой бралі ўдзел ўдовы зьніклых палітыкаў, беларускія студэнты, якія навучаюцца ў амэрыканскіх унівэрсытэтах, а таксама амэрыканскі кангрэсмэн рэспубліканец Тадэўс Макотэр, які прыйшоў на акцыю ў джынсы на знак салідарнасьці з гэтай званай “джынсавай рэвалюцыяй”, якую плянуюць некаторыя прадстаўнікі беларускай апазыцыі пасьля 19 сакавіка.

Фотарэпартаж з Вашынгтону





Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG