Ад кіраўніка ініцыятыўнай групы Пётры Цярэшкі ўчастковы запатрабаваў пісьмовых тлумачэньняў: маўляў, аб’явы разьмешчаны не ў адпаведным месцы. Пётра Цярэшка адмовіўся даваць тлумачэньні.
У Шчучыне ўжо трэці раз у міліцыю выклікаюць Сяргея Ляшкевіча, кіраўніка ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча. Апошні раз даслалі нават позву. Сяргей Ляшкевіч адмаўляецца ісьці, паколькі ў позьве не пазначаецца, у якасьці каго ён павінен туды зьявіцца. Не тлумачаць гэтага міліцыянты і праз тэлефон. Сяргей Ляшкевіч лічыць, што такім чынам на яго і ягоных сяброў спрабуюць аказваць псыхалягічны ціск. У сваю чаргу, ён разам зь сябрамі падрыхтаваў скаргу ў пракуратуру на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі.
Тацяну Клімовіч, сяброўку ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча з Ашмяны, за апошнія тры дні двойчы выклікалі ў пракуратуру на допыты. Яе падазраюць у тым, што яна займалася падробкай подпісаў у бюлетэнях, але ніякіх абвінавачаньняў не прад’яўляюць.
Кіраўнік ініцыятыўнай групы Пётра Явідовіч лічыць, што гэтак пракуратура спрабуе запалохаць ня толькі Тацяну Клімовіч, але і астатніх, каб паўзьдзейнічаць на ход перадвыбарчай кампаніі.