Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэкст тэлевыступу Мілінкевіча зьмешчаны на сайтах, разасланы ў рэдакцыі газэт


Радыё Свабода На пытаньне слухача адказвае Павал Мажэйка, прэсавы сакратар Аляксандра Мілінкевіча — кандыдата на прэзыдэнта ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў.

(Спадар: ) “Паважаная “Свабода”, дзе можна здабыць тэкст выступу Мілінкевіча? Дзякую”.

На пытаньне адказвае Павал Мажэйка, прэс-сакратар Аляксандра Мілінкевіча — кандыдата на прэзыдэнта ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў:

(Мажэйка: ) “Сёньня ўсё можа быць выдадзена ці надрукавана толькі за сродкі, выдаткаваныя кожнаму кандыдату Цэнтравыбаркамам — гэта 30 тысяч 800 даляраў. У нашым штабе яны ўжо выдаткаваныя на плякаты і на ўлёткі. Любая іншая прадукцыя будзе лічыцца дадатковым выкарыстаньнем матэрыяльных сродкаў, што пагражае санкцыямі з боку Цэнтравыбаркаму — да прыкладу, кандыдат можа быць зьняты з рэгістрацыі. Таму тэкст выступленьня Мілінкевіча на тэлебачаньні выстаўлены на інтэрнэт-старонцы http://www.milinkevich.org і http://www.svaboda.org.

Акрамя таго, тэкст пайшоў у рассылку ва ўсе сродкі масавай інфармацыі Беларусі. І праўдападобна, што многія зь іх зацікавяцца, і нейкія вытрымкі зь іх цалкам надрукуюць у сваіх інтэрнэт-выданьнях і газэтах. Бо мы лічым, што тэкст варты, выступленьне вартае, і там спакойна, бяз крыку і шантажу закранутыя найважнейшыя праблемы Беларусі”.

Гл. таксама • Тэлевыступ Аляксандра Мілінкевіча • Тэлевыступ Аляксандра Казуліна • Тэлевыступ Сяргея Гайдукевіча
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG