Паводле заканадаўства, пастанову трэба ўручыць не пазьней як за 2 тыдні да пачатку судовага пасяджэньня. Адвакаты непакоіліся, што хлопцаў могуць на тэрмін азнаямленьня з пастановай перавесьці у сьледчы ізалятар. Але гэтага не адбылося, і да суду яны будуць знаходзіцца ў Барысаве пад падпіскай аб нявыезьдзе.
Аляксандра і Зьмітра затрымалі ўначы з 28 на 29 сьнежня пасьля таго, як яны зрабілі надпісы палітычнага зьместу на будынку суду Цэнтральнага раёну Менску. Напачатку ім інкрымінавалі графіці, а пазьней перакваліфікавалі ў супраціў міліцыянтам ў часе затрыманьня.