Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэдактары “Народнай волі” і “Товарища” напісалі пратэст міністру


Радыё Свабода Агляд недзяржаўнай прэсы 23 лютага

“Сыстэматычнае самаўпраўства міліцыі адносна газэтаў “Народная воля” і “Товарищ” вымушае зьвярнуцца непасрэдна да кіраўніка сілавога ведамства”, -- заяўляюць Іосіф Сярэдзіч і Сяргей Вазьняк у надрукаваным сёньня адкрытым лісьце да генэрал-лейтэнанта Ўладзімера Навумава.

Тэматыка прэзыдэнцкіх выбараў адлюстраваная ў “Народнай волі” аналітычнымі артыкуламі доктара філязофіі Вячаслава Оргіша і старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука.

Апэратыўныя паведамленьні агітацыйнай кампаніі падаюцца пад загалоўкамі: “Ярмошына такога не бачыла”; “Дэмакратыя па-беларуску”; “У Баранавічах складаная абстаноўка”.

“Комсомольская правда в Белоруссии” высьвятляе якія заклікі да выбарцаў гучаць ад кандыдатаў у прэзыдэнты. “Было “Жыве Беларусь!”. Стала “За Беларусь!”. “Лёзунгі цяпер атрымліваюцца дэкляратыўныя і сумныя”, -- канстатуе выданьне”.

Чаму 300 працаўнікоў адзінай ў Беларусі лыжнай фабрыкі, што ў гарадзкім пасёлку Целяханы на Берасьцейшчыне, цяпер засталіся бяз працы? Адказ – у артыкуле “Лыжы, якія не едуць”, у сьвежым нумары газэты “Народная воля”.

Дзе зараз каштоўны пояс Вялікага князя Літоўскага Вітаўта Вялікага? Незалежнае выданьне прапануе журналісцкае дасьледаваньне па сьлядох скандальнага продажу аўкцыённым домам “Paragis” нацыянальнай спадчыны.

У слуцкай газэце “Інфо-Курьер” сёньня падрабязнасьці пра бойку міліцыянта з парушальнікамі дарожнага руху. Паведамляе журналіст Алег Дастанка.

(Дастанка: ) “Гэты інспэктар тут у горадзе спыніў аўтамабіль. Але кіроўца і пасажыр накінуліся на “даішніка”. Вылезьлі і пачалі яго біць”.

Па словах суразмоўцы, у рукапашным паядынку больш пацярпеў міліцыянт, які цяпер лечыцца. Журналістаў цікавіць, чаму, напрыклад, у Злучаных Штатах Амэрыкі кіроўцу забаронена пакідаць сваё месца без дазволу інспэктара? І ці нельга было гэта прадугледзіць правіламі дарожнага руху ў Беларусі, якія пачалі дзейнічаць сёлета?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG