Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турнікеты ў прэс-цэнтры ўвялі з-за Казуліна?


Радыё Свабода Свабоднае наведаньне журналістамі Нацыянальнага прэс-цэнтру ў Менску, дзе для прадстаўнікоў СМІ ладзяцца сустрэчы з рознымі афіцыйнымі асобамі, цяпер закрытае.

Пасьля нядаўняй спробы кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна правесьці ў ім прэсавую канфэрэнцыю, якая завяршылася скандалам, тут уведзены двухузроўневы прапускны рэжым.

Спачатку журналістаў правяраюць на ўваходзе ў будынак Рэспубліканскага асьветніцкага цэнтру Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта, дзе ўсталяваны турнікет – “круцёлка”. Затым пасьведчаньне прадстаўніка СМІ патрабуюць на ўваходзе ў памяшканьне, дзе адбываецца прэсавая канфэрэнцыя.

Нагадаем, 17 лютага Аляксандр Казулін пасьля рэгістрацыі яго ў якасьці кандыдата зьбіраўся тут правесьці заплянаваную напярэдадні прэс-канфэрэнцыю, аднак гэтаму перашкодзілі ахоўнікі, якія ўжылі фізычную сілу і выкарысталі спэцсродкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG