Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У нядзелю стартуе мэдыя-праект Эўракамісіі


Радыё Свабода У нядзелю стартуе новы інфармацыйны праект Эўракамісіі "Window to Europe (Акно ў Эўропу). Як паведамілі нашаму радыё ў Брусэлі, гэта будуць адмысловыя тэле– і радыёпраграмы для Беларусі, якія будуць таксама дублявацца і ў Інтэрнэце. Праект разьлічаны на два гады і на яго выдаткаваныя два мільёны эўра. Кіраўнік –праекту нямецкі холдынг “Media Consulta”.

Паводле кіраўніцтва бэрлінскага холдынгу, ад нядзелі, 26 лютага радыёпраграмы “Акно ў Эўропу” можна будзе пачуць штодня ад 8-й да 9-й раніцы паводле менскага часу на частаце 612 кГц альбо праз спадарожнік на частаце 11013 МГц. Перадачы можна будзе таксама чытаць і слухаць у Інтэрнэце па адрасе www.belradio.fm.

Ні ў Бэрліне, ні ў Брусэлі пакуль ня хочуць гаварыць пра нейкія падрабязнасьці праекту, а тым больш называць імёны стваральнікаў праграмаў, матывуючы гэта тым, што падобнае агалошваньне можа мець пэўныя наступствы для беларускіх журналістаў, якія ўдзельнічаюць ў праекце.

Што да тэлевізійных праграмаў для Беларусі, то іх будзе рыхтаваць каманда маскоўскага тэлебачаньня RTVi. Першая праграма для Беларусі выйдзе ў эфір ў нядзелю а 17-й гадзіне паводле менскага часу. Штотыднёвыя перадачы можна ўбачыць праз спадарожнік HOTBIRD6, 13° East, на частаце 11013 МГц. Праграма будзе паўтарацца ў панядзелак і чацьвер а 5-й раніцы, ў аўторак а 12-й, у суботу – а 2-й ночы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG