Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ляўрэат прэміі імя Ю.Захаранкі – праваабаронца Гары Паганяйла


Радыё Свабода У Менску адбылося ўручэньне штогадовай прэміі імя Юрыя Захаранкі “З адкрытым забралам”. Сёлета яе ляўрэатам стаў вядомы праваабаронца Гары Паганяйла. Нагадаем, прэмія заснавана нефармальным рухам “Абаронцы Айчыны”. Уручыў яе Алег Волчак – лідэр руху, давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна. Першым ляўрэтам гэтай прэміі ў мінулым годзе стаў генэрал Валеры Фралоў.

Падчас імпрэзы прэзэнтавалася таксама кніга “Хроніка дзяржаўнай подласьці”, у якой сабраны матэрыялы грамадзкай камісіі ў справе расьсьледаваньня абставінаў зьнікненьня экс-міністра ўнутраных справаў Беларусі Юрыя Захаранкі.

Да цырымоніі ўручэньня прэміі праявіла цікавасьць група невядомых у штацкім разам з прадстаўніком Ленінскага райаддзела міліцыі. Невядомыя спрабавалі весьці відэаздымкі мерапрыемства, якое праходзіла ў адной зь менскіх кавярняў. Алег Волчак паведаміў, што гэта ўжо ня першы выпадак такога сачэньня з боку невядомых. Падрабязнасьці – у нашай праграме.
XS
SM
MD
LG