Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Што трэба прыватызаваць?" - апытаньне ў Віцебску


Радыё Свабода Што, на Вашую думку, варта прыватызаваць у Беларусі? Такое пытаньне нашая карэспандэнтка задала людзям на вуліцах Віцебску.

(Спадар:) “Гэта ж элемнтарна: трэба прыватызаваць усё, дзе няма стратэгічных дзяржаўных інтарэсаў. І ўсё! Ну, вайсковае ўсё не прыватызуецца. Што там яшчэ... Я ў гэтым не разьбіраюся.

(Дзяўчына:) “На мой погляд, трэба прыватызаваць дамы адпачынку. І яшчэ варта было б аддаць зямлю, прынамсі, нейкую частку зямлі, фермерам. Каб яны там працавалі”.

(Спадар:) “Прэзыдэнта Лукашэнку! Навошта? Каб пасьля прадаць яго каму-небудзь “па дзяшоўцы”!

(Спадар:) “Сёньня на Беларусі прыватызаваць нічога нельга, бо ня дзейнічаюць Канстытуцыя і законы. Вось калі мы павяртаемся ў канстытуцыйнае поле, тады можна будзе весьці гаворку пра прыватызацыю”.

(Спадар:) “Прыватызаваць трэба прадпрыемствы, якія даюць добрыя прыбыткі – “Белаз”, “МАЗ”, Трактарны завод, нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы. А драбнейшыя пакінуць прадпрымальнікам – тым, хто займаецца так званым “сярэднім” бізнэмсам.”

(Хлопец:) “Што прыватызаваць? На Беларусі? Гатэлі, рэстарацыі, спартовыя базы, дамы адпачынку, санаторыі, усе прадпрыемствы, што не падпадаюць пад артыкул “значныя для дзяржавы” –якія ёсьць галоўнай крыніцай здабываньня сродкаў на падаткі”.

(Спадарыня:) “На Беларусі трэба прыватызаваць помнікі. Калі ў кожнага помніка будзе свой гаспадар, то ён будзе глядзець, каб яго не псавалі вандалы, каб там не зьбіраліся асацыяльныя асобы, каб не кідалі навокал агрызкі, недапалкі, бутэлькі ды іншае. І паколькі жадыньне прыватызаваць помнік можа прыйсьці ў галаву толькі чалавеку апантанаму, то ён за свой помнік кожнага падзярэ на дробныя кавалкі!”

(Спадар:) “Трэба прыватызаваць дарогі. Калі нашы дарогі будуць прыватызаваныя, то ва ўладаў больш ня будзе ўсялякіх такіх апраўданьняў: маўляў, як гэта мы нічога ня робім – вось мы вам дарогу заасфальтавалі!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG