На падставе міліцэйскага пратаколу судзьдзя Валянціна Міхасёва прызнала Ануфрыя Рамановіча вінаватым у адміністрацыйным правапарушэньні і прысудзіла яму грашовы штраф памерам 145 тысяч рублёў, або 5 базавых велічыняў.
На судзе прадстаўнікі Кастрычніцкага райаддзелу міліцыі заяўлялі, што Ануфрый Рамановіч займаўся датэрміновай агітацыяй і распаўсюджваў друкаваную прадукцыю без выходных дадзеных, парушаючы тым самым выбарчае заканадаўства.
Той факт, што каляндарыкі былі запакаваныя ў некранутую абгортку і нікуды з дому не выносіліся, міліцынты да ўвагі не ўзялі.
Начальнік раённага аддзелу прафіляктыкі парушэньняў грамадзкага парадку Аляксандар Каліноўскі запэўніў судзьдзю, што ў панятак “распаўсюд” уваходзіць таксама перавозка і захаваньне друкаваных матэрыялаў, аднак ня змог назваць закон або дакумэнт, дзе гэта зафіксавана.
Абвінавачаньне Ануфрый Рамановіч не прызнаў і з пастановай суду не пагадзіўся.
(Рамановіч: ) “Я патлумачыў суду, што не праводзіў агітацыю, таму што распаўсюджваў гэтыя каляндарыкі дзеля папулярызацыі лідэра дэмакратычнага руху. Іх прывезьлі мне яшчэ да таго, як былі абвешчаныя выбары. На гэтых каляндарыках – партрэт лідэра дэмакратычных сіл Беларусі, і я, будучы дэмакратам, шчыра хацеў папулярызаваць наш дэмакратычны рух і нашага лідэра – Мілінкевіча”.
Ануфрый Рамановіч кажа, што не зьбіраецца плаціць прысуджаны яму штраф, і ня толькі таму, што ня згодны з рашэньнем судзьдзі. Ён лічыць, што ператрус у ягоным доме 3 студзеня гэтага году быў праведзены са шматлікімі парушэньнямі: у ягоную адсутнасьць міліцыянты разьбілі акно, празь якое і трапілі ў дом, забраўшы пасьля кампутар і фотаапарат ягонага сына, які здымаў гвалтоўнае ўварваньне.
Да ўсяго, афіцыйнай падставай дзеля ператрусу былі вытворчыя праблемы фірмы спадара Рамановіча, аднак міліцыянты найперш зацікавіліся менавіта каляндарыкамі, ня ўзяўшы з дому нічога іншага.
Па кожным факце парушэньняў з боку міліцыянтаў Ануфрый Рамановіч напісаў скаргу ў раённую пракуратуру.