Гэтых людзей камандзе Казуліна ўдалося сфатаграфаваць:
(Казулін: ) “Людзі незразумелыя, можа гэта нейкая банда невядомых ні міліцыі, нікому… Я зараз зьвярнуся да генэральнага пракурора, у мяне ўжо шмат фактаў, калі за кандыдатам на прэзыдэнта вядзецца вонкавае назіраньне і праслухоўваньне тэлефонаў. Таму першае ўражаньне такое – я ацаніў абстаноўку і сытуацыю, у нас яна набывае характар баявых дзеяньняў”.
Да супрацоўнікаў БТ, якія запісвалі ягоны выступ, спадар Казулін прэтэнзіяў ня мае. Свой заўтрашні выступ па тэлебачаньні ён ахарактарызаваў наступным чынам:
(Казулін: ) “Мой выступ як бы з сэрыі Жванецкага. Яго будуць глядзець нашы грамадзяне зь вялікім інтарэсам. Таму што я казаў праўду і толькі праўду. А калі гаворыш праўду, то бываюць і комікі тыпу Жванецкага”.
Спадар Казулін кажа, што ў сваім выступе ён правёў аналіз таго, як жывуць беларусы і як маглі б жыць, ды засяродзіў увагу на выкананьні законнасьці, у тым ліку вышэйшымі ўладамі краіны.
Гл. таксама Як палітыкі камэнтуюць выступ Гайдукевіч на БТ? Выступ на БТ: Гайдукевіч крытыкаваў і апазыцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта, і ўрад Мілінкевіч выклікаў Лукашэнку на тэледэбаты, Казулін запісаўся на БТ