Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка патрабуе ад сілавікоў недапушчэньня "экстрэмісцкіх выступаў"


Радыё Свабода Аляксандр Лукашэнка правёў сёньня нараду ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі. Ён запатрабаваў ад сілавых структураў не дапусьціць экстрэмісцкіх выступаў падчас выбарчай кампаніі.

"Вы ведаеце, які ціск робіцца на Беларусь: ад непрыхаванага шантажу да спробаў умяшаньня ва ўнутраныя справы – з боку Захаду. З боку апазыцыі – ад дробных правакацыяў да пагрозаў экстрэмісцкіх выступаў", – заявіў Лукашэнка, зьвяртаючыся да ўдзельнікаў нарады.

Паводле яго, "усьведамляючы адсутнасьць шанцаў на перамогу законным шляхам, апанэнты ўлады са скуры вылузваюцца, каб абвастрыць сытуацыю ў краіне, расхістаць асновы дзяржавы і грамадзтва, ачарніць нашы духоўныя каштоўнасьці. Таму наша асноўная задача – засьцерагчы беларускі народ ад накіданьня чужой волі, ад хлусьні і гвалту", – заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG