Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"За жыцьцё сваё чалавек зьядае столькі прадукта, сколькі выносіць яго вага памножаная ў 1000 раз"


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Што пісалі ў мінулым беларускія газэты 21 лютага.

“Сялянская ніва”, 1926 год:

“Французскія газэты падаюць статыстыку прадуктаў, зьяданых праз чалавека ў працягу 70 летняга жыцьця. У сярэднім, за жыцьцё сваё чалавек зьядае столькі прадукта, сколькі выносіць яго вага памножаная ў 1000 раз. З рожнароднага мяса, за 70 гадоў, чалавек зьядае 3 валоў па 700 кг., 15 бараноў па 7 кг., 5 цялят па 100 кг., 3 парасят па 150 кг., ня лічачы курэй, гусей і іншае дробі. Бульбы за 70 гадоў зьядае 9.000 кілограмаў. Кавы — 150 кг., цукру 1120 кг. Хлеба зьядае 14.000 двукілёвых булак”.

“Комуніст”, 1936 год. Абавязковая пастанова Бабруйскага гарсавету:

“1. Абавязаць кіраўнікоў прадпрыемстваў, устаноў, старшынь жактаў і кварткомаў вытварыць поўную ачыстку двароў, вуліц, тратуараў да 4 гадзін дня 22 лютага 1936 года. 2. Усім прадпрыемствам, установам, жактам і домаўласнікам вывесіць сцягі на ўсіх будынках з 4 гадзін дня 22 лютага 1936 года да 24 лютага 1936 года, таксама вывесіць лозунгі, плакаты, прысвечаныя 18 гадавіне РСЧА, упрыгожыць вітрыны, балконы, клубы, тэатры. 3. Віноўных у парушэнні гэтай пастановы прыцягваць да адміністратыўнай адказнасці: штрафу да 100 рублёў, альбо прымусовым працам да 14 дзён”.

“Чырвоная змена”, 1956 год. ТАСС пераказвае выступ дэлегата ХХ зьезду КПСС Міхаіла Шолахава:

“У выніку адарванасці многіх пісьменнікаў ад жыцця ў нас мала паяўляецца добрых новых разумных кніг. Многія сталічныя пісьменнікі… жывуць у зачараваным трохвугольніку: Масква-дача-курорт. Такое-ж становішча ў Ленінградзе, Кіеве, Мінску і іншых буйных гарадах. Таму, заяўляе тав.Шолахаў, цяжка ў хуткім часе чакаць добрых кніг, калі не змяніць становішча. Неабходна, каб пісьменнікі тварылі сярод сваіх герояў — у калгасах, МТС, у рабочых пасёлках”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG