Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці прагаласуюць гамельчукі за таго, хто адменіць кантракты?


Радыё Свабода “Як вы ставіцеся да ідэі адмены кантрактаў, і ці прагаласуеце вы за таго кандыдата на прэзыдэнты, які адменіць кантракты?” На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.

(Жанчына: ) “Мы ўсе пад страхам звальненьня. Я прагаласую за Мілінкевіча, за адмену кантрактнай сыстэмы”.

(Хлапец: ) “Нядаўна ўвялі кантрактную сыстэму. Таму яе неабходна ўдасканаліць, прывесьці ў нармалёвы стан, каб у ёй былі адлюстраваны ня толькі інтарэсы дзяржавы, але і канкрэтнага чалавека”.

(Жанчына: ) “Часьцяком бывае суб''ектыўны падыход. Я асабіста з такім досьведам сутыкнулася. На маіх вачах гэта было. Калі прадпрыемства працуе стабільна, кантракт чалавека не стымулюе. Я гатова прагаласаваць за адмену кантрактнай сыстэмы”.

(Мужчына: ) “Кантрактная сыстэма патрэбна, але патрэбны і адмысловы кантроль прафсаюзаў за дзейнасьцю адміністрацыі. Чаму на Захадзе так проста не звальняюць? Прафсаюз працуе! Прафсаюз павінен працаваць, а ня быць, як кажуць, праваю ці леваю, ці задняю часткаю прэзыдэнта”.

(Жанчына: ) “Я буду галасаваць за кандыдата-рэфарматара, які дбае і пра кантрактную сыстэму, і пра роўныя адносіны нашай краіны з Усходам і Захадам. Нам не павінна быць сорамна ні ў адной галіне чалавечага жыцьця”.

(Мужчына:) “Часьцяком выкарыстоўваюць кантрактную сыстэму, каб пазбавіцца ад непажаданай асобы. Альбо свайго чалавека трэба ўладкаваць. Ёсьць праблемы з працаўладкаваньнем, а тым больш у добрую арганізацыю. Вось чаму я супраць кантрактнай сыстэмы. Але я прагаласаваў бы толькі ў адным выпадку, калі б ведаў кандыдата. Гэта не паказьнік – адмяніць кантрактную сыстэму. Трэба ўсебакова ведаць гэтага кандыдата”.

(Мужчына:) “Калі кантракты пакідаць, то трэба, каб была двухбаковая адказнасьць. Наша судовая ўлада абарону не забясьпечвае. Праверана! Я прагаласую за таго кандыдата, які будзе больш думаць пра людзей, чымсьці пра сябе”.

Гэта былі адказы гамельчукоў на пытаньне "Як вы ставіцеся да ідэі адмены кантрактаў, і ці прагаласуеце вы за таго кандыдата на прэзыдэнты, які адменіць кантракты?"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG