Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр менскіх прадпрымальнікаў выйшаў на волю


Радыё Свабода Сёньня ўначы выйшаў на волю зь менскага спэцпрыемніка-разьмеркавальніка, што на вуліцы Акрэсьціна, старшыня каардынацыйнай рады індывідуальных прадпрымальнікаў Менску Аляксандр Макаеў.

Лідэр сталічных бізнэсоўцаў адбываў пакараньне – 10 сутак арышту, паводле рашэньня суду Ленінскага раёну. Нагадаем, 10 лютага міліцыянты затрымалі яго на рынку “Чэрвеньскі” і абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага сходу.

Напачатку суд вынес яму папярэджаньне і адпусьціў на волю. Аднак празь некалькі гадзін пракурор апратэставаў гэтае рашэньне і паўторны суд вынес яму больш строгае пакараньне – 10 сутак арышту. Паводле актывістаў прадпрымальніцкага руху, гэта зьвязана з актыўным удзелам спадара Макаева ў падрыхтоўцы прадпрымальніцкага страйку, заплянаванага на 2-3 сакавіка – падчас правядзеньня "Ўсебеларускага народнага сходу".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG